Брэшамся па‐беларуску: нецэнзурная, абразьлівая лексыка ды арго
Title

Subject
Лінгвістыка
Description
Слайды лекцыі, якая адбылася 27 сакавіка 2016 г. у Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане
Creator
Уладзіслаў Гарбацкі
Date
2016-03-27
Rights
All rights reserved
Relation
Format
PDF
Language
Беларуская
Type
Лекцыя
Text
Абвестка:
27 сакавіка а 14-й гадз. у памяшканьні Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лёндане адбудзецца лекцыя Уладзіслава Гарбацкага
Брэшамся па‐беларуску: нецэнзурная, абразьлівая лексыка ды арго
Беларуская мова – гэта ня толькі зладжаная мова Статутаў, ня толькі квяцістая мова Купалы, Цёткі ці Жылкі, ня толькі мяккая мова дыяспары, але і мова простая. Тэма абсцэнізмаў, сэксуалізмаў і эўфэмізмаў традыцыйна замоўчваецца, але нядаўні какетлівы вушацкі слоўнік Рыгора Барадуліна актуалізаваў пытаньне нецэнзурнай мовы і паказаў сапраўднае малавядомае багацьце нашае гаворкі. Уладзіслаў Гарбацкі далучаецца да ўжо зробленага вядомымі дасьледнікамі й пісьменьнікамі з уласнымі напрацоўкамі, зафіксаванымі падчас этналягічных экспэдыцыяў па Віцебшчыне, і прапануе, напрыклад, цікавыя тлумачэньні, чаму і як нашыя бабулькі пасылалі не на тры, а аж на пяць літараў. І чаму беларускія стараверы больш крыўдзіліся на традыцыйныя беларускія абразы, чымся на расейскі мат. І яшчэ больш…
Уладзіслаў Гарбацкі – выкладчык Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні, аўтар кнігі “Фэмінізацыя беларускай мовы” і дасьледваньняў па франкамоўнай беларусістыцы, паліталёгіі, ЛГБТ і гісторыі стараабрадцаў у Беларусі.

Original Format
Microsoft Office PowerPoint
Collection
Citation
Уладзіслаў Гарбацкі, “Брэшамся па‐беларуску: нецэнзурная, абразьлівая лексыка ды арго,” Skarynaŭka online, accessed May 21, 2022, https://online.skaryna.org.uk/items/show/56.