Home > Падтрымаць

Падтрымаць

Станьце нашым валанцёрам
Быць валанцёрам у бібліятэцы - годная справа. Досвед валанцёрства карысны для пашырэння ведаў і здольнасцяў. У гэты момант мы шукаем дапамогі з апісаннем нашага абменнага фонду (у памяшканні бібліятэкі) і апісаннем зместу алічбаваных матэрыялаў (праз інтэрнэт). Цікава? - Напішыце нам: library@skaryna.org.uk.

Cтаньце нашым ахвярадаўцам
Бібліятэка заўсёды існавала на ахвяраванні добразычліўцаў, яна не атрымлівае дзяржаўнага фінансавання. Як зарэгістраваная дабрачынная арганізацыя, яе фінансаванне і выдаткі правяраюцца дзяржаўнай Камісіяй для дабрачынных арганізацый (Charity Commission). На нашым сайце Вы знойдзеце некалькі варыянтаў, як можна падтрымаць бібліятэку маленькім ці вялікім, аднаразовым ці рэгулярным ахвяраваннем.

Сярод нашых бягучых і будучых праектаў:

  • Алічбаваць значную кольнасць кніг і перыядычных выданняў і зрабіць іх даступнымі ў інтэрнэце – зрабіць магчымым доступ да ўнікальнай калекцыі для як мага большай колькасці карыстальнікаў.
  • Забяспечыць захаванне і доступ да ўнікальных архіваў беларускай дыяспары. Мы разглядаем некалькі варыянтаў, якія б дапамаглі зрабіць нашыя архіўныя зборы больш даступнымі для даследчыкаў у Беларусі і ў замежжы.