Улётка Бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны да Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (Коўна, 2015)

Title

Улётка Бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны да Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (Коўна, 2015)

Description

Улётка, падрыхтаваная для ўдзельнікаў Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (Коўна, 2015)

Creator

Ігар Іваноў

Publisher

Бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны, Лондан

Date

2016-10

Contributor

Караліна Мацкевіч (рэдактар), Яраслаў Крывой (фотаздымак)

Format

PDF, DOC

Language

Беларуская

Text

Бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны
ў Лондане

Як частка беларускай супольнасці ў Злуча¬ным Каралеўстве, Бібліятэка захоўвае куль-турную спадчыну беларусаў, умацоўвае жыццё гэтай супольнасці праз доступ да культурных артыфактаў у розных формах, садзейнічае і папулярызуе акадэмічнае беларусазнаўства, і заахвочвае зацікаўленне Беларуссю сярод брытанскага грамадства.

УЧОРА

Заснаваныя ў 1971 г. як незалежная культурна-навуковая ўстанова. За першыя 40 гадоў сваёй дзейнасці бібліятэка дапамагла звыш тысячы даследчыкаў у розных галінах беларусазнаўства атрымаць доступ да самай вялікай беларускай кніжнай калекцыі ў Заходняй Еўропе і багатых архіваў беларускай дыяспары. Сотні навуковых і пуліцыстычных кніг і артыкулаў былі напісаны на падставе матэрыялаў бібліятэкі. Яны выходзілі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраілі, Польшчы, Беларусі, Германіі, Францыі, Італіі і іншых краінах. Бібліятэка дапамагла многім навукоўцам звярнуцца да беларусазнаўчых тэмаў у часы, калі доступ да бібліятэк і архіваў у Беларусі для замежных даследчыкаў быў закрыты.

СЁННЯ

Пасля смерці а. Аляксандра Надсана – скарыназнаўцы, гісторыка, перакладчыка і кіраўніка бібліятэкі на працягу больш як трыццаці гадоў – рада апекуноў, створаная ў 1979 г., забяспечвае бесперапынную працу


бібліятэкі. Як і раней, яна адкрыта для даследчыкаў, а таксама для ўсіх, каму цікава Беларусь. Мы таксама робім першыя крокі ў алічбаванні багатай спадчыны, якую даручылі бібліятэцы нашы суродзічы.

БУДУЧЫНЯ

Скарынаўская бібліятэка патрэбная і беларускай супольнасці ў Вялікабрытаніі, і самой Беларусі – як незалежная ўстанова для захавання і папулярызацыі беларускай спадчыны.

НАШЫ ПРАЕКТЫ

• Алічбаваць значную кольнасць кніг і перыядычных выданняў і зрабіць іх даступнымі ў інтэрнэце.
• Увесці рэгулярныя гадзіны працы бібліятэкі.
• Забяспечыць захаванне і доступ да ўнікальных архіваў беларускай дыяспары.
• Апісаць бібліятэчную калекцыю ў каталог, каб палепшыць доступ і карыстанне зборамі.

skaryna.org.uk | library@skaryna.org.uk

Collection

Citation

Ігар Іваноў, “Улётка Бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны да Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (Коўна, 2015),” Skarynaŭka online, accessed June 16, 2019, http://online.skaryna.org.uk/items/show/58.